Жывапіс пад музыку

№ 14 (985) 02.04.2011 - 08.04.2011 г

30 сакавіка ў сталічным Доме Масквы адбыўся вечар, прысвечаны святкаванню Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

/i/content/pi/cult/316/5541/2-7.jpg

Ён быў арганізаваны Камітэтам міжрэгіянальных сувязей і нацыянальнай палітыкі г. Масквы і прадстаўніцтва ДАУ "Дом Москвы" ў Рэспубліцы Беларусь.

 На святочным вечары прысутнічалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, парламентарыі, расійскія дыпламаты, дзеячы культуры.

У гонар гэтай падзеі была разгорнута цудоўная выстаўка жывапісу народнага мастака Беларусі, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва Леаніда Шчамялёва, якую прадставілі шматлікім удзельнікам свята сябры і калегі мастака - заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, мастацтвазнаўца Барыс Крэпак і народны мастак Беларусі Уладзімір Тоўсцік.

 Пасля вернісажу адбыўся вялікі святочны канцэрт.

На здымку: пад час адкрыцця вернісажу ў Доме Масквы.