Праект “Рэгіёны”

№ 13 (985) 26.03.2011 - 01.04.2011 г

Слуцк: прэзентацыя ў сталіцы

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры рэалізуе праект "Рэгіёны". У сакавіку ён сабраў прадстаўнікоў Слуцкага раёна.

Квасыніцкі цэнтр рамёстваў прэзентаваў наведвальнікам выстаўку "Лялечны карагод", на якой было прадстаўлена больш за 40 лялек рознага прызначэння, характэрных для традыцыйнай беларускай культуры, а таксама тканыя вырабы, ходнікі, ручнікі, паясы.

Дырэктар музея Лідзія Макарэвіч распавяла пра задачы праекта "Рэгіёны", які ажыццяўляецца ў шчыльнай сувязі з прадстаўнікамі розных куткоў нашай краіны. Акцыя дае магчымасць пазнаёміцца з мастакамі, паэтамі, майстрамі ДПМ, якія жывуць і працуюць у раёнах рэспублікі. Завяршыў мерапрыемства міні-канцэрт, у якім прынялі ўдзел гурт "Вясейка" са Случчыны і сталічны ансамбль "Квецень".

Лідзія ШАГОЙКА, загадчык аддзела навуковай асветы Дзяржаўнага музея беларускай літаратуры