Конкурс для дарослых з'яўляецца аднагодкам фестывалю і таксама адзначыць 20-гадовы юбілей, а для маленькіх ён пройдзе дзявяты раз. Тыя, хто жадае паспрабаваць свае сілы, могуць накіраваць свае заяўкі на адрас Міністэрства культуры да 1 красавіка. Існуе патрабаванне: кожны павінен быў раней удзельнічаць у конкурсах і фестывалях рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў, а дарослыя выканаўцы - яшчэ і мець досвед канцэртных выступленняў.
На дзіцячы конкурс прымаюцца заяўкі ад дзяцей ва ўзросце ад 7 да 12 гадоў, а на конкурс эстрадных выканаўцаў - ад моладзі 18 - 35 гадоў. Для ўдзелу ў першым туры патрэбна даслаць відэазапіс дзвюх песень працягласцю не больш за чатыры хвіліны. Адной з іх павінна быць кампазіцыя беларускага аўтара на беларускай мове. Другая эстрадная песня для дарослых выканаўцаў можа быць на адной са славянскіх моў, а для дзяцей - любой, на свой густ.
Першы тур будзе ўяўляць з сябе прагляд відэаматэрыялаў экспертнай групай, і прадоўжыцца ён да 10 красавіка. Для кожнага конкурсу будуць адабраны па дзесяць чалавек. Пасля самыя таленавітыя выступяць перад прафесійным журы, выканаюць песні ў суправаджэнні фанаграмы "мінус адзін". На фінальным адборачным канцэрце, які збярэ ўжо падрыхтаваных прафесіяналамі ўдзельнікаў, будуць вызначаны пераможцы.