Рыцары і “фішка”

№ 12 (984) 19.03.2011 - 25.03.2011 г

25 — 26 чэрвеня ў Мсціславе адбудзецца традыцыйны фестываль сярэднявечнай культуры “Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2011”.

Па словах дырэктара Раённага метадычнага цэнтра Тамары Чубанавай, у праграме мерапрыемства запланаваны святочнае шэсце рыцарскіх клубаў, турніры лучнікаў і мечнікаў, групавыя бугурты, майстаркласы па танцах і сярэднявечнай музыцы, выступленне музычных і танцавальных калектываў, фаер-шоу і многае іншае. Ахвотныя змогуць таксама пачаставацца старадаўнімі стравамі сярэднявечнай беларускай кухні, паўдзельнічаць у разнастайных конкурсах і пабываць на экскурсіях у Мсціславе і раёне.

Упершыню, як паведаміла Тамара Чубанава, для гасцей фестывалю будзе зладжана спаборніцтва конных рыцараў. Па меркаванні арганізатараў мерапрыемства, гэтая "фішка" дазволіць прывабіць да рыцарскага фэсту большую колькасць наведвальнікаў.

 

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"