Знак у Брэсцкай крэпасці

№ 13 (985) 26.03.2011 - 01.04.2011 г

Брэсцкая крэпасць рыхтуецца да правядзення шэрагу знакавых мерапрыемстваў, якія адбудуцца цягам 2011-га.

 

Цэнтральны іх блок прысвечаны 70-годдзю з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Паводле слоў дырэктара Мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць - герой" Валерыя Губарэнкі, у Дзень памяці і смутку - 22 чэрвеня - на тэрыторыі ўстановы адбудзецца мітынг. На гэты дзень запланавана і ўрачыстае адкрыццё новага памятнага знака, прысвечанага воінам 9-й пагранічнай заставы, якія абаранялі Брэсцкую крэпасць. Адбудзецца рэканструкцыя эпізодаў баявых дзеянняў пры ўдзеле ваенна-гістарычных клубаў.

Цягам 2011-га ў Брэсцкай крэпасці будуць адзначаць 175-годдзе з часу закладкі першага каменю ў фундамент Цытадэлі (1 чэрвеня), 55-годдзе Музея абароны Брэсцкай крэпасці (8 лістапада) і 40-годдзе ўступлення ў строй дзеючага Мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць - герой" (25 верасня).

Ад рэдакцыі

22 сакавіка краіна ўспамінала ахвяр Хатыні. У Мемарыяльным комплексе адбыўся жалобны мітынг, які сабраў сведкаў трагедый спаленых вёсак, прадстаўнікоў грамадскасці, каб нагадаць пра жахлівыя старонкі гісторыі ХХ стагоддзя. У Хатыні пабывалі тым днём і нашы карэспандэнты. Яны вярнуліся з мемарыяла з роздумам аб месцы яго на Карце Памяці сучасніка.

Матэрыял аб гэтым чытайце ў наступным нумары.