ТЭАТРАЛЬНЫ БУМ ВЯСНЫ!

№ 13 (985) 26.03.2011 - 01.04.2011 г

Напярэдадні Міжнароднага дня тэатра, які адзначаецца 27 сакавіка, мы пазначылі міжнародныя тэатральныя фестывалі, што праходзяць на Беларусі.

Адзін з іх - магілёўскі «М.@rt.кантакт», які завяршаецца акурат у дзень прафесійнага свята тэатралаў. На сімвалічнай афішнай тумбе паласы - будучыя калегі тых, хто прэзентуе Тэатр сёння. Вясёлыя і гарэзлівыя, пакуль яны ствараюць тэатральны бум у студэнцкіх аўдыторыях і вучэбным тэатры Акадэміі мастацтваў. Імправізаваны эцюд «з маскамі» напярэдадні свята паказала нам адважная «дзявятка», дзе ролі выконвалі, у асноўным, сёлетнія выпускнікі. Жадаем, каб у іх акцёрскім лёсе было шмат пастановак і міжнарод ных фэстаў!