Не рэміксы

№ 11 (983) 12.03.2011 - 18.03.2011 г

Рэмінісцэнцыі “сармацкага” партрэта

/i/content/pi/cult/313/5459/7-6.jpg

Вобразы выдатных асоб нацыянальнай гісторы/i/content/pi/cult/313/5459/7-5.jpgі, знакамітых дзяржаўных дзеячаў ВКЛ Гедыміна, Альгерда, Вітаўта, Ягайлы, Усяслава Чарадзея, Льва Сапегі, Канстанціна Астрожскага, прадстаўнікоў роду Радзівілаў - 15 партрэтаў нашых вялікіх продкаў, якія, па сутнасці, гэтую гісторыю стваралі, прадстаўлены на выстаўцы "Рэмінісцэнцыя", што працуе ў музеі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Яе аўтар - вядомы мастак Юрый Каралевіч, выхаванец кафедры манументальна-дэкаратыўнага жывапісу БДАМ, цяпер - дацэнт на ёй жа.

Выстаўка гістарычнага партрэта-вынік шматгадовай працы мастака, які невыпадкова звярнуўся да гэтай тэмы. Аўтара хвалюе ідэя адраджэння класічнага прэзентацыйнага партрэта, які ў гісторыі беларускага мастацтва называецца "сармацкі партрэт". Зварот да гісторыі - гэта спроба творцы адрадзіць духоўныя каштоўнасці і традыцыі, высокія грамадзянскія і чалавечыя ідэі, пачуццё годнасці, павагі да сябе і да сваіх каранёў.

Дакументальнай крыніцай для пошукаў вобразаў сталі летапісныя матэрыялы, гравюры і малюнкі, а таксама жывапіс мастакоў мінулых стагоддзяў. Партрэты, выкананыя Юрыем Каралевічам, не з'яўляюцца копіямі або рэміксамі. Агульнае мастацкае рашэнне належыць аўтару, які імкнуўся надаць партрэтам сучаснае гучанне, прадставіўшы сваю версію знаёмых вобразаў.

Ірына ПЕРСІКАВА, загадчык музея Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў