Крыльцы і пуанты

№ 11 (983) 12.03.2011 - 18.03.2011 г

Акурат сёння спаўняецца 179 гадоў з дня першай пастаноўкі балета Х.Левенсхольда “Сільфіда”. А 18 і 20 сакавіка яго рэканструяваную версію, любоўна ажыццёўленую ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі знаным расійскім харэографам Мікітам Далгушыным, убачаць гледачы.

/i/content/pi/cult/313/5454/3-4.jpg

Гэтая балетная назва не ўпершыню з'яўляецца на нашай тэатральнай афішы. У 1983 годзе сваю пастаноўку ажыццявіў Алег Вінаградаў, у ёй танцавалі такія славутыя салісты, як Юрый Траян, які цяпер узначальвае балетную трупу тэатра, Людміла Бржазоўская і Таццяна Шаметавец, што цяпер таксама працуюць у тэатры. Не ўпершыню ў нас і М.Далгушын: менавіта ён аднаўляў у 1999-м старадаўнюю пастаноўку "Эсмеральды", якая і па сёння захоўваецца ў рэпертуары. Стала супрацоўнічае з нашым тэатрам і вядомы расійскі мастак Вячаслаў Окунеў: сярод ягоных ранейшых работ - тая ж опера "Хаваншчына" М.Мусаргскага, балет "Бахчысарайскі фантан" Б.Асаф'ева.

У вас, мусіць, узнікаюць паралелі і з нядаўняй прэм'ерай "Снягуркі" - оперы М.Рымскага-Корсакава. Нічога не зробіш: эпоха рамантызму! А якія вобразы паўстануць перад намі, дзякуючы яркім асобам нашых артыстаў, хутка даведаемся.