Можа, яшчэ і таму, што здаўна знаёмыя песні спяваюць заўсёды маладыя, незалежна ад узросту, салісты калектыву. І называецца гэты праект, які пройдзе 14 - 17 сакавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, "Шлягер на ўсе часы".
Нястомны маэстра прапануе, як звычайна, адметную фестывальную праграму - дакладней, чатыры прэм'ерныя вечары. Даўнія творчыя сувязі калектыву і яго кіраўніка з Раймандам Паулсам ужо неаднойчы давалі плён. На рахунку нашых музыкантаў - і аўтарскі вечар кампазітара ў Рызе, і яшчэ адзін, з іншай праграмай - на "Славянскім базары ў Віцебску". Цяпер, чарговы і зноў новы - у нашай сталіцы, пад назвай "Маэстра".
Гэтак жа два колішнія канцэрты з музыкай Давіда Тухманава папоўняцца трэцяй праграмай - "Па хвалі маёй памяці", якая прагучыць 15 сакавіка. Трэцім вечарам на філарманічнай сцэне нечакана паўстане "Шансон у Мінску". А завершыцца вянок шлягераў самым, бадай, маладзёжна-вясновым канцэртам - "Саксафон - кароль джаза". Прычым "каранавацца" на ім будзе малады, але ўжо добра вядомы сярод знаўцаў саксафаніст аркестра - Андрэй Кляшчоў.
Н.Б.