“Белае золата...“ родам з Венгрыі

№ 11 (983) 12.03.2011 - 18.03.2011 г

Выстаўка венгерскага фарфору будзе працаваць з 15 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі пры падтрымцы Пасольства Венгерскай Рэспублікі ў нашай краіне.

/i/content/pi/cult/313/5451/3-6.jpg

Як паведамілі нам у пасольстве, экспазіцыя "Белае золата Херэнда"- фарфор для каралёў" прадставіць старадаўнія і сучасныя творы з фарфору, вырабленыя на знакамітай фабрыцы ў Херэндзе. Гэтая падзея з'яўляецца адной з шэрагу імпрэз, што адбудуцца ў Беларусі па ініцыятыве Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Венгрыі Ферэнца Контры цягам года і прадэманструюць жаданне гэтай краіны актывізаваць культурнае супрацоўніцтва.

Шыкоўны, вытанчаны, дэкаратыўны і брэндавы фарфор, які ведаюць і цэняць паўсюль, будзе экспанавацца ў музеі да 10 мая. У выстаўцы, што змяшчае 130 вырабаў, ёсць абедзенны, чайны і кафейны сервізы з дэкорам "Птушкі Ротшыльдаў". Знакамітая сям'я венскіх баронаў заказала стварэнне сервізаў з выявамі птушак больш за паўтара стагоддзя таму, і сёння прадметы, аб'яднаныя такой назвай і з такімі ўзорамі, выпускаюцца і маюць вялікую каштоўнасць у розных краінах.

 Таксама ў экспазіцыі можна будзе пабачыць падсвечнікі, вазы, іншыя прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія распісвалі майстры з Херэнда ўручную.

 С.К.