Адзінаццаць плюс адзін

№ 11 (983) 12.03.2011 - 18.03.2011 г

Спіс сусветнай культурнай спадчыны UNESCO можа ў хуткім часе папоўніцца ўнікальным узорам беларускай архітэктурнай школы — царквой-крэпасцю ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Храм быў узведзены ў першай палове XVI стагоддзя ў гатычным стылі.

/i/content/pi/cult/313/5449/2-4.jpg

Як адзначылі ва ўпраўленні па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, цягам гэтага года будзе праводзіцца работа па падрыхтоўцы дасье па ўключэнні гэтай праваслаўнай святыні ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны UNESCO.

Тым часам на аб'екце вядуцца комплексныя навуковыя даследаванні, у тым ліку ў помніку архітэктуры праводзіцца зандаж: зняцце слаёў тынку, што дасць магчымасць выявіць характар кладкі і захаваныя сляды больш позняй перабудовы.

 Да таго ж, як адзначыла намеснік начальніка згаданага ўпраўлення Міністэрства культуры Аксана Сматрэнка, яшчэ адзінаццаць аб'ектаў ад нашай краіны ўжо афіцыйна знаходзяцца ў папярэднім Спісе сусветнай культурнай спадчыны UNESCO. Сярод іх - Аўгустоўскі канал, Спаса-Праабражэнская царква і Сафійскі сабор у Полацку, Камянецкая вежа, Брэсцкая крэпасць, Палацава-паркавы ансамбль у Гомелі, Свята-Мікалаеўскі манастырскі комплекс у Магілёве ды іншыя.

К.А.

На здымку: царква-крэпасць у вёсцы Мураванка.