“Маладзёжная-2011”: у пошуку вобразаў

№ 11 (983) 12.03.2011 - 18.03.2011 г

11 сакавіка ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў “Палац мастацтва” адбылося адкрыццё традыцыйнай рэспубліканскай выстаўкі “Маладзёжная-2011”.

/i/content/pi/cult/313/5448/2-6.jpg

 

У экспазіцыі прадстаўлены работы практычна ўсіх відаў і жанраў станковага мастацтва/i/content/pi/cult/313/5448/2-5.jpg, створаныя цягам апошніх гадоў. Аўтары - маладыя мастакі да 35 гадоў, члены БСМ і яго маладзёжнага аб'яднання, а таксама тыя, хто яшчэ не звязаў свой лёс з творчай арганізацыяй.

 

 У лепшых работах беларускай моладзі можна знайсці ўсе яе мастацкія дасягненні ў пошуках новых, свежых, арыгінальных вобразаў - пластычных сродкаў, што дазваляюць, хаця б эскізна, пункцірна, вычарціць фундамент нашага заўтрашняга - і традыцыйнага, і канцэптуальнага - выяўленчага мастацтва.