Дні Украіны

№ 11 (983) 12.03.2011 - 18.03.2011 г

Начальнік аддзела міжнародных сувязей Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Міхаіл Кажура паведаміў “К”, што 21 сакавіка плануецца распачаць Дні культуры Украіны ў Беларусі.

/i/content/pi/cult/313/5447/2-3.jpg

Мяркуецца, што ўрачыстае адкрыццё мерапрыемстваў пройдзе ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Нашы славянскія рэспублікі лучыць доўгае творчае сяброўства. Няма сумневу, што чаканыя вясновыя стасункі будуць, як і раней, цёплыя і плённыя.

 Украінскую дэлегацыю ўзначаліць міністр культуры і турызму краіны-суседкі Міхаіл Кулыняк. Перад беларусамі выступіць Нацыянальны заслужаны акадэмічны ансамбль танца Украіны імя Паўла Вірскага. Апрача гэтага, запланаваны тэатральнае прадстаўленне, фотавыстаўка, кінапраграма. Выступленні сяброў-суседзяў пройдуць не толькі ў Мінску, але і ў Гомелі, Маладзечне.

 Тым часам 9 сакавіка ў Львове адкрылася Нацыянальная выстаўка Беларусі ва Украіне. Звыш за сотню нашых прадпрыемстваў прэзентуюць суседзям сваю прадукцыю, у тым ліку - тавары беларускіх мастацкіх промыслаў.

 На здымку: Нацыянальны заслужаны акадэмічны ансамбль танца Украіны імя Паўла Вірскага.