З пасяджэння калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

№ 11 (983) 12.03.2011 - 18.03.2011 г

Вылучаны на саісканне прэмій Адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Першым пытаннем былі разгледжаны прапановы па вылучэнні кандыдатур на саісканне прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2011— 2012 гады.

/i/content/pi/cult/313/5444/2-2.jpg

 

Як вядома, устаноўлены тры такія прэміі, што традыцыйна прысуджаюцца за вялікі ўклад ва ўмацаванне адносін братэрства, сяброўства і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі.

У Міністэрства паступілі хадайніцтвы аб вылучэнні творцаў на саісканне прэстыжнай прэміі. У выніку галасавання калегія вырашыла вылучыць на саісканне прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2011- 2012 гады серыю жывапісных і графічных работ народнага мастака Беларусі Георгія Паплаўскага ды спектакль "Вяселле" і калектыў яго стваральнікаў у складзе Уладзіміра Панкова, Максіма Абрэзкава, Генадзя Аўсяннікава, Генадзя Гарбука, Ігара Дзянісава, Зінаіды Зубковай, Мікалая Кірычэнкі .

На пасяджэнні калегіі быў зроблены аналіз працы па выкананні нормаў тэхнікі бяспекі ва ўстановах сферы культуры цягам мінулага года. Вялася гаворка і пра меры па прадухіленні росту траўматызму ў арганізацыях, падпарадкаваных Міністэрству культуры. На пасяджэнні таксама разглядалася леташняя работа са зваротамі грамадзян у апараце Міністэрства.