Ключавыя магчымасці

№ 11 (983) 12.03.2011 - 18.03.2011 г

15 сакавіка — ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

/i/content/pi/cult/313/5442/2-1.jpg  «Дзяржава садзейнічае развіццю культуры...»

 (З артыкула 51 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)

Выстаўка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пад назвай "Ідэалогія беларускай дзяржавы: сутнасць, прызначэнне, магчымасці" прысвечана Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

 Як паведамілі ў НББ, у экспазіцыі прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць ідэалогію беларускай дзяржавы. Больш за 200 выданняў распавядаюць пра ідэалагічныя канцэпцыі, што з'яўляюцца ключавымі на тэрыторыі нашай краіны, ролю палітычных інстытутаў і грамадскіх арганізацый у важных для рэспублікі працэсах, ідэалагічны складнік у розных сферах жыццядзейнасці грамадства. Не абмінулі ўвагай тут і пытанні канстытуцыйнага права.

Выстаўка дапаможа маладому пакаленню асэнсаваць агульныя каштоўнасці, што існуюць у нашай краіне, сутнасць дзяржаўнай палітыкі, дзейнасць ідэалагічных інстытутаў. Яна будзе карыснай і для навукоўцаў, выкладчыкаў, палітыкаў, дзяржаўных дзеячаў. З усімі дакументамі можна азнаёміцца ў чытальных залах бібліятэкі.

 С.К.