ПРЫКЛАД НЯЗМЕННАЙ ВЕРНАСЦІ

№ 11 (983) 12.03.2011 - 18.03.2011 г

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста краіны Уладзіміра Гасцюхіна з 65-годдзем. «Вы — адзін з вялікіх майстроў сучаснага тэатра і кінематографа, чый талент мае глыбінныя народныя карані, а лёс з'яўляецца выдатным прыкладам нязменнай вернасці высокім маральным і эстэтычным ідэалам. Створаныя Вамі з непаўторным майстэрствам яркія вобразы сапраўдных герояў, мужных і моцных духам людзей па праве з'яўляюцца найлепшымі творчымі прыкладамі нашай культуры і заўсёды ўражваюць гледачоў. Мы глыбока паважаем Вас не толькі як выдатнага акцёра і рэжысёра, але і шчырага патрыёта Беларусі», — гаворыцца, у прыватнасці, у віншаванні...

/i/content/pi/cult/313/5441/3-2.jpg

 

Сэрца Артыста знітавана з Беларуссю

 Амаль тры дзесяцігоддзі таму Уладзімір Гасцюхін назаўсёды звязаў свой творчы і жыццёвы лёс з Беларуссю і ніводнага разу не пашкадаваў аб гэтым выбары. Ці ж магло быць інакш? Яго першая значная роля - ва "Узыходжанні" Ларысы Шапіцька, стужцы, знятай па аповесці беларуса Васіля Быкава.

Ён, ураджэнец Свярдлоўска, прапусціў праз сэрца акцёра, сваё сэрца чалавека ўвесь боль беларускай зямлі, яе шматпакутнага народа і стаў голасам нашай краіны, сапраўдным носьбітам нацыянальнага характару. Гэ/i/content/pi/cult/313/5441/3-1.jpgты характар увасоблены ў персанажах стужак "Вазьму твой боль" і "Наш браняпоезд" Міхаіла Пташука, "Чужая бацькаўшчына" і "Прыкаваны" Валерыя Рыбарава, "Сын за бацьку" Мікалая Яроменкі-малодшага, "Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" Віктара Турава, знятых на Нацыянальнай студыі "Беларусьфільм", героях пастановак Тэатра-студыі кінаакцёра "Невядомы салдат", "Усё ягонае жыццё", "Міленькі ты мой"... Менавіта ў Мінску адбыўся яго кінематаграфічны і тэатральны дэбют у якасці рэжысёра. Новы этап жыцця нацыянальнага кінамастацтва быў упрыгожаны роллю Уладзіміра Гасцюхіна ў стужцы Аляксандра Колбышава "Ваўкі".

Выбітныя ролі Майстра ў стужках Сяргея Бандарчука, Мікіты Міхалкова, Вадзіма Абдрашытава, Аляксандра Алава і Уладзіміра Навумава, Сяргея Аўчарова, Аляксея Балабанава зрабілі вялікі ўнёсак не толькі ў расійскі, але і ў сусветны кінематограф.

/i/content/pi/cult/313/5441/4-1.jpg 10 сакавіка Уладзімір Васільевіч адзначыў свой 65-ы дзень нараджэння на сцэне Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў, куды прыйшлі яго сябры, прыхільнікі ягонай творчасці, афіцыйныя асобы і дыпламаты. У гэты вечар Артыст натхнёна чытаў пранізлівыя радкі ясенінскай "Анны Снегінай": "Далекие милые были!.. / Тот образ во мне не угас, / Мы все в эти годы любили, Но, значит, / Любили и нас..."

Пасля спектакля, які ў якасці рэжысёра паставіў сам Уладзімір Гасцюхін, надышоў час для віншаванняў. Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка зачытаў Прывітальны адрас Кіраўніка нашай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Ён таксама ўручыў віншаванне Савета Міністраў. У якасці падарунка ад кіраўніцтва Міністэрства культуры і Дэпартамента па кінематаграфіі- сімвалічная кашуля з нацыянальным арнаментам: сэрца Артыста знітавана з Беларуссю...

 Фота Юрыя ІВАНОВА