Традыцыя гасцёўні

№ 10 (982) 05.03.2011 - 11.03.2011 г

139 гадоў з дня нараджэння народнага мастака Беларусі, народнага мастака Расіі Вітольда Бялыніцкага-Бірулі адзначылі ў Магілёве.

Мемарыяльны музей мастака - філіял Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі - традыцыйна правёў дабрачынную гасцёўню, дзе прагучала класічная музыка ў выкананні студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Наведвальнікамі гасцёўні былі дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў - навучэнцы Магілёўскай абласной школы-інтэрната. Супрацоўнікі музея правялі для іх экскурсію, пазнаёмілі з новай выстаўкай - "В'етнамская народная карціна".

Наталля СТАТУЕВА, загадчык Музея В.К. Бялыніцкага-Бірулі Магілёў