Там адбыліся ўрачыстасці ў гонар 200годдзя з дня нараджэння кампазітара Ферэнца Ліста. Наведвальнікі музея змаглі пазнаёміцца з выстаўкай, што распавяла пра жыццё і творчы шлях кампазітара, а таксама паслухаць яго творы ў выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў піяніста Юрыя Блінова і опернай спявачкі Нацыянальнага тэатра оперы Амстэрдама Наталлі Залатаровай.
Цікавая акалічнасць: жывучы ў Парыжы, Ліст пазнаёміўся на адным з вечароў у салоне Жорж Санд, арганізаваным Фрэдэрыкам Шапэнам, з Напалеонам Ордам. Венгерскі кампазітар паслухаў творы нашага земляка, ацаніў ступень яго майстэрства, прадракаючы Орду славу.
Таццяна МЕЛЬНІКАВА, вучоны сакратар Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры