У Коласавым доме днямі прэзентавана акцыя, прысвечаная яркім прадстаўнікам нацыянальных літаратур краін постсавецкай прасторы. Улічваючы шматгадовыя творчыя сувязі між Беларуссю і Казахстанам, акцыя адкрылася вечарам "Далі казахі мне імя Джамбул", прысвечаным 165-годдзю з дня нараджэння паэта-акына Джамбула Джабаева. Творчасць яго ў свой час была высока ацэнена Коласам.
А ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы 3 сакавіка адбыўся І этап конкурсу аўтарскай песні "Купалаўскія вакацыі", арганізатарамі якога выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт, ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры і іншыя арганізацыі. Фінальны этап акцыі адбудзецца 11 чэрвеня на базе філіяла Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы "Вязынка".