Бізнес- план пад экатур

№ 10 (982) 05.03.2011 - 11.03.2011 г

Іўе: канцэпцыя ідэй

З восені Іўеўскі райвыканкам узначаліў новы старшыня Міхаіл Валчэцкі, кіраўнік неабыякавы і крэатыўны.

 Як паведамляе "К" начальнік мясцовага аддзела культуры Георгій Гагарын, кіраўніцтва не толькі падтрымлівае інавацыі, але і "генерыруе" іх само, таму шлях ад складання бізнес-планаў да рэалізацыі ідэй значна скараціўся. Да прыкладу, мясцовыя музейшчыкі распачалі экскурсійнае абслугоўванне турыстаў па горадзе і раёне, што славіцца адмысловай архітэктурнай і гістарычнай спадчынай.

Пад час вандроўкі па "Залатым кольцы Іўеўшчыны" ахвотныя наведваюць у тым ліку і сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Жымаслаўль. Карэнным чынам зменіцца культурнае аблічча вёскі Барава, што размешчана на беразе Нёмана пад засенню Налібоцкай пушчы. Замест аптымізацыі мясцовай установы культуры запланавана яе пераўтварэнне ў Цэнтр экатурызму і дасугу.

Андрэй СТАРЖЫНСКІ