Клас майстроў

№ 10 (982) 05.03.2011 - 11.03.2011 г

Праект “Майстры мастацтваў — навучальным установам” распачаў Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны, прафесара Міхаіла Фінберга.

Малыя калектывы аркестра разам з маэстра накіроўваюцца ў вышэйшую і сярэднія спецыяльныя музычныя навучальныя ўстановы. Адбудуцца выступленні калектываў, майстар-класы, гутаркі са студэнтамі, а старэйшыя калегі дадуць парады маладым. Пра гэта паведамілі карэспандэнту "К" у прэс-службе аркестра.

Учора аркестр на чале з Міхаілам Фінбергам наведаў Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А. Рымскага-Корсакава. Тут дэманструюць сваё майстэрства ансамбль салістаў на драўляных духавых інструментах, струнны аркестр, ансамблі флейтыстаў, кларнетыстаў і трубачоў. Яны ж выступяць і ў астатніх дзесяці навучальных установах краіны цягам гэтага канцэртнага сезона.