Салонная версія

№ 9 (981) 26.02.2011 - 04.03.2011 г

У рамках праекта “Культурная сталіца Беларусі” ў карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі Гомеля сёлета з’явіцца новая выставачная зала і мастацкі салон.

 

Аб гэтым паведаміла "К" дырэктар установы Людміла Шымбалёва. Паводле яе слоў, новая выставачная зала (яе плошча складае 150 кв. м.) будзе абавязкова запатрабавана ў жыхароў Гомеля, бо такой вялікай залы ў абласным цэнтры да гэтага часу пакуль не было.

- Зала будзе абсталявана перасоўнымі металаканструкцыямі ды галерэйнай сістэмай і мець шматфункцыянальнае прызначэнне, - паведаміла Людміла Шымбалёва. - Акрамя выставак, там можна будзе ладзіць канферэнцыі, сімпозіумы.

У мастацкім жа салоне будзе прадстаўлена сувенірная прадукцыя, а таксама тавары для мастакоў: мальберты, фарбы, кнігі па мастацтве і многае іншае.