Космас і Верачка

№ 9 (981) 26.02.2011 - 04.03.2011 г

У мінскім Палацы мастацтва адбылася персанальная выстаўка скульптуры Валерыя Калясінскага, прысвечаная 50-годдзю з дня яго нараджэння.

/i/content/pi/cult/311/5389/7-1.jpg

Асноўнае месца ў прывабнай, змястоўнай экспазіцыі займаў віртуозна выкананы (з бронзы, чугуну, граніту, шамоту), старанна распрацаваны дакладны скульптурны партрэт на гісторыка-культурную, краязнаўчую, мемарыяльную і сучасную тэматыку. Майстар пераканаўчай, глыбокапсіхалагічнай характарыстыкі абраных вобразаў ненаўмысна скіроўвае ўвагу гледачоў ва ўлонне падзей адметных мінулых эпох.

Асабліва ж карысным, доўгачаканым на выстаўцы з'явілася шмат у чым "эксклюзіўная", удалая аўтарская спроба вырашэння надта "злабадзённай", актуальнай у мастацкіх колах праблемы: годнага адлюстравання вобразаў-сімвалаў сучаснікаў дарослых і дзяцей. Так, напрыклад, ёсць тут і вобразы А.Міцкевіча і А.Пушкіна, С.Манюшкі і Стэфана Баторыя.

Падоўгу можна было сузіраць і скульптурныя выявы дацэнта Ф.Папова, прыгажуню Верачку, умудронага старога мужчыну, які прайшоў нялёгкае жыццё, маладога мастака Н.Канапелькі, "касмічны" партрэт Ларысы... Вельмі шырокая і шматлікая палітра скульптурных вобразаў, вылепленых таленавітай рукой Валерыя Калясінскага...

Аляксандр РУНЕЦ