Асноўнае месца ў прывабнай, змястоўнай экспазіцыі займаў віртуозна выкананы (з бронзы, чугуну, граніту, шамоту), старанна распрацаваны дакладны скульптурны партрэт на гісторыка-культурную, краязнаўчую, мемарыяльную і сучасную тэматыку. Майстар пераканаўчай, глыбокапсіхалагічнай характарыстыкі абраных вобразаў ненаўмысна скіроўвае ўвагу гледачоў ва ўлонне падзей адметных мінулых эпох.
Асабліва ж карысным, доўгачаканым на выстаўцы з'явілася шмат у чым "эксклюзіўная", удалая аўтарская спроба вырашэння надта "злабадзённай", актуальнай у мастацкіх колах праблемы: годнага адлюстравання вобразаў-сімвалаў сучаснікаў дарослых і дзяцей. Так, напрыклад, ёсць тут і вобразы А.Міцкевіча і А.Пушкіна, С.Манюшкі і Стэфана Баторыя.
Падоўгу можна было сузіраць і скульптурныя выявы дацэнта Ф.Папова, прыгажуню Верачку, умудронага старога мужчыну, які прайшоў нялёгкае жыццё, маладога мастака Н.Канапелькі, "касмічны" партрэт Ларысы... Вельмі шырокая і шматлікая палітра скульптурных вобразаў, вылепленых таленавітай рукой Валерыя Калясінскага...
Аляксандр РУНЕЦ