Мультыкультурны Нёман

№ 8 (980) 19.02.2011 - 25.02.2011 г

“Галасы Панямоння: гісторыя, культура, лёсы аднаго еўрапейскага маштабу” — кніга пад такой назвай была прэзентавана напрыканцы XVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

 

Панямонне - унікальны гісторыка-этнаграфічны рэгіён Беларусі, які славіцца адметнымі народнымі спевамі ды архітэктурнымі славутасцямі, размешчанымі ўздоўж паўнаводнай ракі, і стагоддзямі прывабліваў падарожнікаў чароўнай прыродай.

Менавіта пра старадаўнія часы і згадвае ў сваёй кнізе Увэ Рада. Гэты нямецкі даследчык і вандроўнік цікавіцца воднымі артэрыямі Усходняй Еўропы, і таму цалкам не выпадкова, што свой позірк ён скіраваў на мінулае і сучаснае ўнікальнага рэгіёна. Аўтар разам са сваёй жонкай Інкай Шванд праехаў уздоўж усяго Нёмана - ад вытока да вусця, - і пад час падарожжа сустрэўся з мясцовымі жыхарамі. Кніга напісана ў жанры рэпартажу з элементамі эсэ і праілюстравана фотаздымкамі.

На старонках "Галасоў..." можна даведацца пра прускую каралеву Луізу, жонку Фрыдрыха Вільгельма ІІ, пра пераправу Напалеона, пра прыгажосць Куршскай касы, уключанай у Спіс сусветнай спадчыны, пра гісторыю і сённяшні дзень Нёмана...