Панямонне - унікальны гісторыка-этнаграфічны рэгіён Беларусі, які славіцца адметнымі народнымі спевамі ды архітэктурнымі славутасцямі, размешчанымі ўздоўж паўнаводнай ракі, і стагоддзямі прывабліваў падарожнікаў чароўнай прыродай.
Менавіта пра старадаўнія часы і згадвае ў сваёй кнізе Увэ Рада. Гэты нямецкі даследчык і вандроўнік цікавіцца воднымі артэрыямі Усходняй Еўропы, і таму цалкам не выпадкова, што свой позірк ён скіраваў на мінулае і сучаснае ўнікальнага рэгіёна. Аўтар разам са сваёй жонкай Інкай Шванд праехаў уздоўж усяго Нёмана - ад вытока да вусця, - і пад час падарожжа сустрэўся з мясцовымі жыхарамі. Кніга напісана ў жанры рэпартажу з элементамі эсэ і праілюстравана фотаздымкамі.
На старонках "Галасоў..." можна даведацца пра прускую каралеву Луізу, жонку Фрыдрыха Вільгельма ІІ, пра пераправу Напалеона, пра прыгажосць Куршскай касы, уключанай у Спіс сусветнай спадчыны, пра гісторыю і сённяшні дзень Нёмана...