19 гадоў таму гармонік аб'яднаў веткаўскіх аматараў-выканаўцаў у ансамбль "Вясёлыя музыкі". Цяпер калектыў вядомы далёка за межамі раёна і вобласці.
Пацвярджэннем ўзроўню выканальніцкага майстэрства ансамбля стаў VI рэгіянальны фэст "Фальклор без межаў", які праходзіў у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. У ім прымалі ўдзел калектывы з Беларусі, Польшчы, Украіны, Расіі.
- Спяваць народныя песні - гэта значыць жыць, - кажа дырэктар Веткаўскага гарадскога дома культуры і ўдзельнік ансамбля Таццяна Гудкова. - А тады, калі гэтую музыку выконваюць людзі, якія, як кажуць, "нарадзіліся з гармонікам", то гэта - сапраўдны цуд!
Аляксандр БАНДАРЭНКА
Ветка
На здымку: "Вясёлыя музыкі".