На базе Аршанскай ДШМ №3 працуюць чатыры калектывы. Сярод іх - ансамбль народнай музыкі і песні "Пралескі". Яму нядаўна споўнілася пятнаццаць гадоў.
Арганізатарам і нязменным кіраўніком калектыву з'яўляецца Валянціна Вінаградава. Асноўны рэпертуар "Пралесак" - народныя мелодыі ў апрацоўцы Мікалая Сіраты, Уладзіміра Грома, а таксама кіраўніка калектыву.
Ансамбль вядомы не толькі ў Оршы і Аршанскім раёне. Ён - пастаянны ўдзельнік абласных аглядаў-конкурсаў аркестравых калектываў імя Яўгена Глебава, справаздачных гарадскіх канцэртаў, тэматычных вечароў. Таму калектыў атрымаў ганаровае званне "ўзорнага".
Наталля ЛАТЫШАВА
Барань