“Камедзі”-фрыстайл

№ 8 (980) 19.02.2011 - 25.02.2011 г

Краснаполле: канцэпцыя ідэй

 

Маладзёжны цэнтр "Міраж" паўгода ўзначальвае Наталля Хрушчова. Начальнік аддзела культуры Краснапольшчыны Алена Раманенка новым 29-гадовым спецыялістам з вышэйшай адукацыяй задаволена: маўляў, ініцыятыўная, новыя ідэі проста "выпраменьвае"!

А яны, гэтыя ідэі, патрэбны. За мінулы год установа культуры зарабіла на платных паслугах 46 мільёнаў рублёў. Грошы неблагія, але план - 70 мільёнаў - застаўся пакуль недасягальным.

- Цяпер пры "Міражы" дзейнічае 14 клубных фарміраванняў,- распавядае Наталля Хрушчова. - Дзякуючы гэтаму мы значна пашырылі ўласныя магчымасці і формы працы, якая стала сапраўды запатрабаванай...

 Па словах дырэктара "Міража", у штаце ўстановы не хапае адмысловых спецыялістаў, у першую чаргу - харэографа. Кадравы дэфіцыт кампенсуецца крэатыўнасцю ідэй. Апрача дыскатэчных мерапрыемстваў, імпрэз творчага характару ладзяцца акцыі спартыўнай скіраванасці: "Міраж"- месца "паломніцтва" більярдыстаў, дзейнічае тут і платны футбольны фанклуб, дзе ў відэазале можна паглядзець і абмеркаваць матч. Але гэта далёка не ўвесь крэатыў...

Наталля Хрушчова стварыла ўласнае клубнае фарміраванне. Называецца яно "Камедзі-дэнс" і прызначана для творчага "аздаблення" дыскатэк устаўкамі гумарыстычных мініяцюр у жанры фрыстайл. Вольны стыль тэкставай тэатралізацыі дазваляе ахапіць многія злабадзённыя для раёна тэмы.