Нядаўна ў Грузіі была зарэгістравана беларуская дыяспара.
Аб гэтым паведаміла "К" дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Ірына Лемцюгова. Па яе словах, днямі адзін з прадстаўнікоў новастворанай арганізацыі прыязджаў у Беларусь.
Рэспубліканскі цэнтр аказаў дапамогу грузінскай дыяспары ў выглядзе разнастайнай метадычнай літаратуры, дыскаў з запісамі беларускіх народных песень і шматлікіх кніг. Таксама падтрымала суайчыннікаў і ўпраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама.
Вельмі плённа развівалася культурнае жыццё беларускіх арганізацый у Малдове. У гэтай краіне існуе іх ажно восем. Цягам 2010-га былі праведзены вечары памяці, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння Канстанціна Заслонава і Пятра Машэрава.
У васьмі гарадах Малдовы прайшлі таксама Дні беларускага кіно, фотавыстаўка "Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны" і шэраг іншых мерапрыемстваў.