Родная мова ў вершах

№ 8 (980) 19.02.2011 - 25.02.2011 г

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаць у нашай краіне і ва ўсім свеце 21 лютага.

 

У некаторых установах культуры сталіцы і рэгіёнаў гэтае свята прывабіць увагу публікі.

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа зладзіў літаратурную вечарыну яшчэ напярэдадні, 17 лютага. Пра дзейнасць класіка нашага слова ў кірунку пашырэння сферы ўжытку беларускай мовы распавялі наведвальнікам супрацоўнікі музея, а сын Песняра Міхась Міцкевіч дадаў да аповеду цікавыя факты з творчасці бацькі.

 Сёння і заўтра жыхары Брэстчыны адзначаць Дзень роднай мовы ў абласным грамадска-культурным цэнтры разам з мясцовымі і мінскімі фальклорнымі калектывамі. А жыхарам Магілёва пашанцавала: ім нагадваюць пра свята незвычайным чынам: у грамадскім транспарце цягам трох тыдняў лютага тут гучалі і будуць гучаць вершы беларускіх паэтаў.