Стымул для выніковасці

№ 8 (980) 19.02.2011 - 25.02.2011 г

Загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 16 лютага 2011 года ўстаноўлены дзяржаўныя стыпендыі дзеячам культуры і мастацтва, творчай моладзі Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўныя стыпендыі ўстаноўлены са студзеня 2011-га дзеячам культуры і мастацтва ва ўзросце да і пасля 40 гадоў. Яны будуць выплачвацца штомесяц на працягу бягучага года.

 - Гэта вельмі важная і патрэбная справа, асабліва ў год, аб'яўлены Годам прадпрымальнасці, - зазначыў "К" першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Карачэўскі, - бо такім чынам Міністэрства культуры можа падтрымаць таленавітых творчых людзей нашай краіны, іхнія праекты і інавацыі. Стыпендыі былі размеркаваны па розных намінацыях 50 асобам, і я ўпэўнены, што яны стануць годным стымулам для выніковай працы гэтых людзей на карысць нашай дзяржавы.

Спісы дзеячаў культуры, творчай моладзі, якім устаноўлены дзяржаўныя стыпендыі, мы апублікуем у бліжэйшых нумарах "К".