“…Сустрэчы” і “…Песня”

№ 7 (979) 12.02.2011 - 18.02.2011 г

Беларусы свету

У Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Б.Тарашкевіча ў Бельску Падляскім адбылося свята "Сямейныя сустрэчы".

Яно арганізавана Беларускім аб'яднаннем "Музей малой Бацькаўшчыны ў Судзіводах". Быў прэзентаваны кампакт-дыск "Песні і музыка Падляшша і Палесся" з запісамі ансамбля Францішка Ляхоцкага "Палессе"з Бельска Падляскага. Выданне дыска і кнігі адбылося пры фінансавай дапамозе Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы.

Кіраўнік КЦБ А.Карачун падкрэсліў неабходнасць падтрымкі праектаў, звязаных з захаваннем беларускіх нацыянальных традыцый і культуры на Падляшшы. У час мерапрыемства адбыліся выступленні трыа сясцёр Лук'яновіч з-пад Драгічына і калектыву "Орліца" з Камянца, якія прадэманстравалі абрадавы аўтэнтычны фальклор Палесся.

Гэтым жа днём у Гайнаўскім доме культуры прайшоў чарговы раённы тур XVIII Агульнапольскага фестывалю "Беларуская песня-2011". Пад час мерапрыемства адбыліся выступленні 26 творчых калектываў беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы.