Гэта кнігі Юрыя Гардзеева "Рамантык эпохі А с в е т н і ц тва" - пра жыццё і дзейнасць Антонія Тызенгаўза, Алеся Горбача "Песняй даваў людзям радасць" - аб выдатным оперным спеваку Міхасю Забэйду-Суміцкім, і Вольгі Гапоненка "Каралева дакладных навук" - пра знакамітага матэматыка Соф'ю Кавалеўскую.
З нагоды мерапрыемства ў бібліятэцы была арганізавана выстаўка "Вяртанне славутых імёнаў", на якой былі прадстаўлены кнігі з серыі "Нашы славутыя землякі", выпушчаныя ў розныя гады шэрагам выдавецтваў рэспублікі.
Як вядома, серыя была заснавана ў 1988 годзе як міжвыдавецкая, а ініцыятарам яе стварэння быў тагачасны дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Анатоль Бутэвіч.
Як было зазначана пад час мерапрыемства, у гэтым і наступным годзе пабачаць свет яшчэ некалькі кніг: з серыі пра падарожніка Мікалая Пржавальскага, астранома Марціна Пачобута-Адляніцкага і архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага.
На здымках: Соф'я Кавалеўская, Міхась Забэйда-Суміцкі.