Высокая ацэнка працы

№ 6 (978) 05.02.2011 - 11.02.2011 г

Напрыканцы пасяджэння калегіі, пасля абмеркавання шэрагу пытанняў па яго выніках, ва ўрачыстай атмасферы, былі аб’яўлены і ўручаны Падзякі міністра культуры Рэспублікі Беларусь. Узнагароды менавіта ў гэты дзень і менавіта ў гэтай зале, дзе сабраліся прадстаўнікі сферы культуры з ўсіх абласцей краіны, сталіся, думаецца, найвялікшым гонарам кожнаму, хто атрымаў з рук міністра Паўла Латушкі сведчанне ацэнкі сваёй працы на карысць дзяржаве.

 

Падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь за добрасумленную працу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў і дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце аб'яўлена намесніку генеральнага дырэктара КУП "Брэстаблкінавідэапракат" Зінаідзе Алексяевіч; начальніку аддзела культуры Лунінецкага райвыканкама Ганне Баецкай; артысту вышэйшай катэгорыі ДУ "Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы" Арцёму Бародзічу; начальніку аддзела культуры Акцябрскага райвыканкама Святлане Беразоўскай; артысту - салісту-інструменталісту, вядучаму майстру сцэны канцэртна-гастрольнага аддзела Беларускай дзяржаўнай філармоніі Наталлі Громавай; дырэктару УА "Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы" Рамуальду Жабінскаму; начальніку аддзела культуры Наваполацкага гарвыканкама Валянціне Кішчанка; начальніку архітэктурнага аддзела ААТ "Праектрэстаўрацыя" Таццяне Косціч; загадчыку сектара падтрымкі сістэм карпаратыўнай каталагізацыі аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святлане Крэмезнай; мастаку музея дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы "Гомельскі палацавапаркавы ансамбль" Наталлі Кузьмянок; галоўнаму архітэктару праектаў ААТ "Праектрэстаўрацыя" Таццяне Куцапалавай; галоўнаму спецыялісту ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Людміле Лебедзь; начальніку аддзела культуры Бялыніцкага райвыканкама Святлане Патапчык; артысту драмы - вядучаму майстру сцэны Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Аксане Плікус; рэжысёру народнага тэатра Бярэзінскага РДК Мікалаю Пытляку, загадчыку аддзела навукова-метадычнай работы Мінскага абласнога краязнаўчага музея Сяргею Старыкевічу; дырэктару дзіцячай тэатральнай школы № 1 установы "Новы драматычны тэатр г. Мінска" Людміле Семіжон; начальніку аддзела культуры Хоцімскага райвыканкама Мікалаю Хучаву; мастаку-пастаноўшчыку па дэкарацыях вышэйшай катэгорыі студыі ігравых фільмаў Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Аляксандру Чэртовічу; дырэктару Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Наталлі Шаранговіч. Ганаровай граматай Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства з галіновым прафсаюзам па забеспячэнні працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза былі ўзнагароджаны начальнік аддзела культуры Пінскага гарвыканкама Аляксандр Лукашэнка, начальнік аддзела культуры Мазырскага райвыканкама Ірына Міронычава, начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Віктар Рымашэўскі. Таксама за значны ўклад у аднаўленне Замкавага комплексу "Мір" і вернасць Беларускаму прафсаюзу работнікаў культуры калектыў установы "Замкавы комплекс "Мір" быў узнагароджаны каштоўным падарункам.

 

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"