Якасць сацыяльна- творчых заказаў, або Хто ж “паставіць дэкарацыі”?

№ 6 (978) 05.02.2011 - 11.02.2011 г

Дзмітрый ЧУМАКОЎ, начальнік упраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама

/i/content/pi/cult/308/5288/pic_26.jpg- У рамках рэалізацыі галіновай праграмы "Захаванне і развіццё культуры Рэспублікі Беларусь" на 2006 - 2010 гг. у Гомельскай вобласці надавалася вялікая ўвага тэме адраджэння і развіцця культуры сяла.

Праца вялася па ўсіх асноўных напрамках: аптымізацыя сеткі, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскіх устаноў культуры; адраджэнне і развіццё традыцыйнай культуры, народных рамёстваў; захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны; павышэнне якасці кінавідэа а б с л у г о ў в а н н я сельскага насельніцтва; фарміраванне структуры эстэтычнай адукацыі; штогадовае правядзенне буйных культурных акцый.

На мінулай выніковай калегіі інфармаваў аб гэтай працы на Гомельшчыне. Па выніках работы за 2010 год мерапрыемствы Дзяржпраграмы адраджэння і развіцця сяла выкананы. Сёння ж спынюся больш падрабязна на такім аспекце, як арганізацыя культурнага шэфства ўстаноў сферы над вясковымі ўстановамі культуры, стварэнне пляцовак філарманічнага і тэатральнага абслугоўвання на базе буйных сельскіх дамоў (цэнтраў) культуры... За справаздачны перыяд на Гомельшчыне было створана 46 падобных пляцовак, якія сістэматычна абслугоўваліся калектывамі абласных філармоніі і драмтэатра, гомельскіх гарадскіх т э а т р а л ь н а-в і д о в ішчных устаноў.

Добрай практыкай стала сістэма работы з упраўленнем культуры аблвыканкама па абслугоўванні сяла на аснове сацыяльна-творчых заказаў. З 2006-га на гэтыя мэты абласным бюджэтам выдаткавана 720 млн. рублёў.

Такая мера з'яўляецца падтрымкай і для прафесійных калектываў. Увогуле ж, колькасць канцэртаў, спектакляў і іншых культурна-відовішчных мерапрыемстваў на сяле за гэтыя гады няўхільна расла: калі ў 2006-м іх колькасць складала 18 467, то ў 2010-м - 27 728.

Такая колькасць канцэртаў і спектакляў дае магчымасць абслужыць кожны з 21 раёна. Наладжана супрацоўніцтва з аддзеламі культуры райвыканкамаў, што дазваляе спланаваць гастролі, у тым ліку і ў раёнах, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Неабходна адзначыць, што пры абслугоўванні сяла прафесійныя т э а т р а л ь н а-в і д о в ішчныя ўстановы церпяць страты, таму што кошт білета не перавышае 5 тысяч рублёў, а ў найбольш аддаленых або маланаселеных пунктах - яшчэ таннейшы. Выратаванне ў гэтым выпадку - згаданыя сацыяльна-творчыя дагаворы з упраўленнем культуры.

Клубныя ўстановы, праводзячы так званыя абменныя гастролі аматарскіх калектываў у вобласці, узбагачаюць свой вопыт: у іх ёсць магчымасць пачуць ацэнку сваёй працы збоку, павысіць творчы ўзровень. Тое тычыцца і ўстаноў адукацыі сферы.

Тым не менш, ва ўсёй гэтай працы па абслугоўванні сельскага гледача ёсць, на жаль, і зваротны бок медаля. Калі казаць аб рабоце Гомельскага абласнога драматычнага тэатра, то ў сувязі з вялікай колькасцю выязных спектакляў калектыву даводзілася працаваць у складаных умовах. Пры правядзенні паралельна прадстаўленняў на базе тэатра і па-за ім не хапае тэхнічнага персаналу, з-за чаго пагаршаецца мастацкі ўзровень спектакляў. Да прыкладу, выязныя спектаклі праходзілі без асвятляльнікаў, а перастаноўку дэкарацый рабілі самі акцёры перад гледачом.

Сказанае ў пэўнай меры датычыцца і абласной філармоніі. Павялічваючы колькасць канцэртаў, мы робім упор на колькасць, а не на якасць. Усё гэта вядзе да нізкага ўзроўню мерапрыемстваў, не дае магчымасць расці артыстам прафесійна. Менавіта з гэтай прычыны ў 2009 годзе ўпраўленнем культуры для філармоніі мэтанакіравана быў зніжаны план на 80 канцэртаў на сяле, а ў 2010 годзе - тэатру на 40 спектакляў.

Удзельнічаючы ў рэспубліканскім спаборніцтве на лепшую арганізацыю работы ўстаноў культуры і мастацтва, Гомельская вобласць адразу ўзяла высокі старт і рэгулярна займала прызавыя месцы: у 2006 і 2007 гг. - 1 месца, у 2008-м і 2009-м - 2е. Дасягнутыя паказчыкі - высокія, але і магчымасці устаноў культуры ўсё ж не бязмежныя.

Рэзюмуючы, зазначу: абслугоўванне сельскага гледача і ў новай пяцігодцы застанецца адным з прыярытэтных кірункаў для ўстаноў культуры і мастацтва вобласці. З мэтай развіцця сістэмы канцэртнага і тэатральнага абслугоўвання аграгарадкоў і сельскіх населеных пунктаў у 2011 - 2015 гг. упраўленне культуры Гомельскага аблвыканкама прапануе перагледзець крытэрыі паказчыкаў рэспубліканскага спаборніцтва па вёсцы на 2011- 2015 гады: абнуліць і прывесці ў адпаведнасці з магчымасцямі кожнай вобласці паказчыкі па абслугоўванні сельскага гледача прафесійнымі тэатральна-відовішчнымі ўстановамі, улічваючы пры гэтым раўнамернасць абслугоўвання кожнага раёна. Варта давесці паказчыкі клубных устаноў культуры і адукацыі ў нашай сферы з улікам колькасці іх у кожнай вобласці. Прапануем увесці ў практыку ўсіх упраўленняў культуры заключэнне дагавораў па сацыяльна-творчым заказе на абслугоўванне вёскі і паставіць гэта як паказчык пры ўдзеле ў рэспубліканскім спаборніцтве.

Фота Юрыя ІВАНОВА