“Cцяжынкамі Эміліі Плятэр”

№ 5 (977) 29.01.2011 - 04.02.2011 г

Так называецца выстаўка, якая працуе ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А. Грамыкі, па выніках аднайменнага мастацкага пленэру.

 

Пленэр, прысвечаны Эміліі Плятэр, быў арганізаваны ў жніўні мінулага года на Браслаўшчыне. Галоўнай мэтай яго з'явілася вяртанне забытых імёнаў, прыцягненне ўвагі да славутых людзей нашай Айчыны.

На выстаўцы прадстаўлены жывапісныя партрэты Эміліі Плятэр, пейзажы старажытных шляхецкіх сядзіб, палац Плятэраў у Адэсе, а таксама абстрактныя карціны-асацыяцыі, прысвечаныя знакамітай жанчыне, і шматлікія лірычныя работы, прысвечаныя Браслаўшчыне. У экспазіцыі - не толькі жывапісныя і графічныя творы, але і габелены Святланы Баранкоўскай.

Ул. інф.