Фрэскі Полацка ў ХХІ-м

№ 5 (977) 29.01.2011 - 04.02.2011 г

Полацкае зямляцтва абвясціла збор сродкаў на аднаўленне ўнікальных фрэсак, што ўпрыгожваюць унутраныя сцены і слупы Спаскай царквы Ефрасіннеўскага манастыра XII стагоддзя.

/i/content/pi/cult/307/5257/11-1.jpg

Рэстаўрацыяй займаюцца спрактыкаваныя спецыялісты, праект фінансуецца дзяржавай. Але, па словах старшыні зямляцтва, дырэктара Дырэкцыі замежнага вяшчання Беларускага радыё, пісьменніка Навума Гальпяровіча, мэта распачатай нядаўна акцыі ў тым, каб кожны ахвотны спрычыніўся да захавання адметнага насценнага роспісу і адчуў духоўную еднасць з роднай зямлёй.

Акцыю Полацкага зямляцтва падтрымаў Беларускі фонд культуры і прадаставіў для збору сродкаў рахунак: Р/р 3015741330015 у аддз. № 539 г. Мінска ААТ "Белінвестбанк", код 739 (на рэстаўрацыю фрэсак).

Як паведамляе "К" старшыня Полацкага зямляцтва, літаральна на наступны дзень пасля першай публікацыі звароту першы грашовы ўнёсак паступіў на рахунак БФК ад жыхара Маладзечна. Потым да збору грошай падключыліся святары, вернікі, наведвальнікі царквы.

Акцыя, упэўнены Навум Гальпяровіч, набірае тэмпы, а першыя вынікі яе будуць абвешчаны 5 чэрвеня - у дзень памяці прападобнай святой Ефрасінні Полацкай.

 На здымку: знакамітыя полацкія фрэскі.