Фэст або рэлаксацыя?

№ 5 (977) 29.01.2011 - 04.02.2011 г

Ці далятае “белая варона” да тэмы?

 

Беларускія мастакі часцей за ўсё выяўляюць калядныя святы праз традыц/i/content/pi/cult/307/5254/10-2.jpgыйны зімовы пейзаж, жыццё вёскі ў халодную пару года. Гэта прадэманстравала Рэспубліканская мастацкая выстаўка "Калядны фэст".

Некаторыя творцы парадавалі сваім майстэрствам, уменнем паказаць знаёмыя краявіды на палатне такой тэхнікай ці пры дапамозе такой кампазіцыі, якія надаюць рэалізму новыя адценні. Гэта Васіль Пяшкун са сваім "тлустым", зіхатлівым снегам у карціне "Хутка сакавік" і Аляксандр Захаранка з экспрэсіўнай завеяй у "Зорцы Ражджаства Хрыстовага" ды некаторыя іншыя. Для большасці творцаў характэрны спакой, ціхае назіранне за прыродай у зімовыя святы.

/i/content/pi/cult/307/5254/10-5.jpgУ "Зімовай казцы" Наталлі Гедрановіч, карціне "Горад" Дар'і Бунеевай (адзіная выява горада на выстаўцы) і "Снегавой хмарцы" Ганны Сілівончык бачна жаданне мастачак дакрануцца да цуду, дачакацца яго, як у дзяцінстве. Ганна ўжо неаднойчы радавала сваёй унутранай гармоніяй, якая робіць усе яе палотны скончанымі аповедамі, вельмі нечаканымі і непасрэднымі. Фантазія творцы яшчэ багацейшыя, чым дзіцячая, і яе дапаўняе тэхнічная стараннасць, акуратнасць добрага жывапісца.

Андрэй Міхайлаў, Яўген Саковіч і Дзмітрый Чарамных паспрабавалі выявіць сваё стаўленне да зімы і святаў пры дапамозе абстрактных форм і сугуччаў колераў. Удалая назва дапамагла ім зрабіць твор больш канкрэтным, "калядным". А некаторыя/i/content/pi/cult/307/5254/10-1.jpg іншыя аматары нестандартных выяў, часам падавалася, зрабілі памылку, трапіўшы на гэтую экспазіцыю: яны проста дэманстравалі свае рознакаляровыя эксперыменты, не прывязваючы іх да тэмы.

Таксама дзіўна было бачыць карціны, якія звярталі нас да вясны, летніх нацюрмортаў ("Фаніпальскі певень"). Такія ж "неспадзяванкі" трапляліся і на мінулых "Калядных фэстах". Хочацца спадзявацца, што ў будучыні на тэматычных выстаўках будзе меней "белых варон", якія ніяк "не далятаюць" да тэмы.

Даволі святочна выглядае графіка. Васіль Грыневіч з творам "У чаканні каляднай зоркі" і Галіна Іванова са "Святочнай вячэрай" прыйшліся б даспадобы дзятве: яны нібы ілюструюць новыя кнігі для малечы. А керамічная маса Міхаіла Нуднова "Кампазіцыя ночы" стала яскравым эксперыментам у аб'ёмных формах.