26 студзеня ў Замкавым комплексе «Мір» адбылося першае пасяджэнне Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
На здымку: з віцэ-прэм'ерам краіны Анатолем Тозікам і міністрам культуры Беларусі Паўлам Латушкам (у цэнтры) сваімі ўражаннямі дзеляцца члены Савета Віктар Альшэўскі, Расціслаў Янкоўскі, Уладзімір Пракапцоў, Раман Матульскі, Міхаіл Баразна, Міхась Дрынеўскі, Мікалай Алданаў.