У ходзе перамоў з Паслом Італіі былі абмеркаваны пытанні беларуска-італьянскага супрацоўніцтва ў галіне культуры. У прыватнасці - падыходы да падпісання міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы культуры паміж краінамі, пытанні арганізацыі стажыровак беларускіх студэнтаў ВНУ сферы культуры і спецыялістаў у Італіі, супрацоўніцтва ў сферы аховы і рэстаўрацыі гісторыка-культурнай спадчыны.
Арнальда Абеці падтрымаў ініцыятыву ўдзелу беларускіх мастакоў у Венецыянскай біенале сучаснага мастацтва ў 2011 годзе. Таксама ён паведаміў аб шэрагу мерапрыемстваў Пасольства Італіі, запланаваных да рэалізацыі на працягу бягучага года. Улічваючы існуючую зацікаўленасць бакоў да далейшага ўмацавання беларуска-італьянскага культурнага супрацоўніцтва, суразмоўцы пацвердзілі неабходнасць яго развіцця па шырокім спектры двухбаковых адносін у сферы культуры.