Гэта былі іконы і сюжэты на біблейскую тэму, выкананыя ў рознай тэхніцы: лічыльны крыж, шматслойная гладзь, габеленавае шво і вышыўка бісерам. Барысаўскія вышывальшчыцы здольныя на многае. Валянціна Карнейчык прапанавала іконы Мікалая Цудатворца і Ігараўскую Маці Божую, Ларыса Белая - вышыўку сабора Святога Паўла ў Лондане, Кіева-Пячэрскай лаўры, а таксама Храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве. Алена Сініца падрыхтавала выяву маўзалея Тадж Махала ў Індыі, кіраўнік студыі Таццяна Няжданава - карціны "Дзіўны вобраз Хрыста" і "Галаву Бога" (фрагмент фрэскі Мікеланджэла Буанароці "Стварэнне Адама").
У Галіны Трыфанавай, Лізаветы Жукавай - таксама сваё бачанне біблейскай тэмы. Майстрых яднае імкненне знайсці сваю дарогу да Храма.
Анатоль БАРЫС
Старыя Дарогі