Акцыя для чатырох тысяч

№ 1-2 (973-974) 08.01.2011 - 14.01.2011 г

1-га студзеня 1966-га на базе дзіцячага аддзела Навабеліцкай масавай бібліятэкі была адкрыта пятая дзіцячая бібліятэка. Яна носіць імя дзіцячага пісьменніка Самуіла Маршака.

/i/content/pi/cult/303/5186/28-3.jpg

На 120-годдзе з дня нараджэння творцы супрацоўнікі ўстановы і нашы чытачы атрымалі цудоўны падарунак: запрашэнне ад Гомельскага маладзёжнага тэатра на спектакль "Іграем Маршака".

Наш фонд на сёння складае больш за 50 тысяч адзінак захоўвання, сярод якіх - і інфармацыя на электронных носьбітах. Залішне казаць, што ў бібліятэцы пастаянна ладзяцца разнастайныя выстаўкі, "круглыя сталы", урокі мужнасці, рэкламныя акцыі, выдаюцца інфармацыйныя буклеты аб новых паступленнях. І ўсё гэта - дзеля таго, каб кніга прыносіла дзецям не толькі карысць, але і радасць. Шчыра скажам, задача - не з простых. Таму мы пастаянна бяром удзел у дабрачынных акцыях-конкурсах для дзяцей-інвалідаў, дзяцей-сірот...

Штогод бібліятэку наведвае каля чатырох тысяч чалавек. Кожны з іх - аматар чытання. І ў гэтым- вынік нашай штодзённай працы.

 Ніна ЛІТВІНАВА, загадчык Дзіцячай бібліятэкі імя С.Маршака - філіяла № 12 Гомельскай гарадской ЦБС