Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Ражджаство Хрыстова 25 снежня

№ 52 (972) 24.12.2010 - 24.12.2010 г

Дарагія суайчыннікі! Ад усёй душы віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.

Для ўсіх хрысціян Ражджаство з'яўляецца крыніцай веры, чысціні і шчырасці, вучыць міласэрнасці і чалавекалюбству, а значыць, дапамагае станавіцца лепш, гуманней, справядлівей. Гэты цудоўны час натхняе на здзяйсненне добрых спраў, на чуласць і ўвагу да ўсіх, хто мае патрэбу ў спагадзе, дапамозе і клопаце.
У Беларусі, дзе спрадвеку побач жывуць прадстаўнікі розных веравызнанняў, Ражджаство набывае асаблівы сэнс як сімвал згоды і ўзаемаразумення паміж людзьмі. У такія дні мы асабліва добра ўсведамляем, што мір і спакой на роднай зямлі залежаць ад нас саміх. Толькі разам, аб'яднаўшы намаганні, мы зможам захаваць дабрабыт у агульным беларускім доме, зрабіць яго яшчэ больш багатым і прыгожым.
Няхай цяпло калядных дзён сагравае вас увесь год і прымнажае стваральную энергію для працы ў імя нашай Айчыны.
Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, поспехаў, шчасця і радаснага настрою.
Прэзідэнт РэспАляксандр Лукашэнка