Класічны танец - гэта аснова харэаграфічнага мастацтва, тая дысцыпліна, якая патрабуе не толькі прафесійных навыкаў, але і фарміруе эстэтычны густ, выканальніцкую культуру навучэнцаў. Таму Любоў Канстанцінаўна нястомна далучае сваіх вучняў да творчасці, да адухоўленасці, раскрыцця душы...
І гэта не проста словы. За гады сваёй дзейнасці Любоў Казінец ужо зрабіла сем выпускаў. Яе вучні працуюць у розных прафесійных калектывах: Дзяржаўным ансамблі танца Рэспублікі Беларусь, Заслужаным харэаграфічным ансамблі танца "Харошкі", ансамблі песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным тэатры оперы і балета, Дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры і многіх іншых.
Але ў сваёй дзейнасці Любоў Канстанцінаўна не абмяжоўваецца сталічным рэгіёнам. Яна пастаянна дае майстар-класы для выкладчыкаў харэаграфіі Міншчыны, з'яўляецца пастаянным членам журы Мінскай вобласці па харэаграфіі. Да таго ж, Любоў Казінец - аўтар шматлікіх харэаграфічных нумароў, якія заўсёды ўпрыгожваюць абласныя канцэрты.
Людміла ГУЛЕВІЧ, выкладчык, Вольга ЧАРНЫШОВА, метадыст МДКМ
На здымку: Любоў Казінец у харэаграфічным класе.