Пра Шагала і не толькі

№ 51 (971) 18.12.2010 - 24.12.2010 г

Віцебскі Арт-цэнтр Марка Шагала ўжо даволі доўгі час актыўна супрацоўнічае з айчыннымі і замежнымі даследчыкамі мастацтва.

/i/content/pi/cult/301/5112/14-4.jpg

Паводле добрай традыцыі, сёлета былі агучаны вынікі апошніх даследаванняў вядомых навукоўцаў з Віцебска, усёй Беларусі і суседніх краін. Яны датычыліся як асобы знакамітага мастака, так і яго паслядоўнікаў-авангардыстаў.

 Дырэктар Арт-цэнтра Людміла Хмяльніцкая зазначыла, што з вялікай цікавасцю ўспрымаліся аповеды прадстаўніка аднаго з выдавецтваў Санкт-Пецярбурга - Ісака Кушніра, які прэзентаваў альбомы жывапісу з серыі "Авангард на Няве". Гэты праект існуе цягам дзесяці гадоў, а ў яго выданнях адлюстраваны творы мастакоў некалькіх стагоддзяў, у тым ліку сучасных.

Сваё даследаванне пра творцаў парыжскай школы прадставіла дактарант Латвійскай акадэміі мастацтваў Наталля Яўсеева. Пазнаёміў з творцамі сучаснага горада і старшыня Шагалаўскага камітэта ў Віцебску Давід Сімановіч. Не пакінулі абыякавымі прысутных і фільмы пецярбургскага рэжысёра-дакументаліста Уладзіміра Камінскага. Яны дазволілі даведацца пра ўнікальных творцаў-авангардыстаў горада на Няве, якія працуюць са шклом, ствараюць гравюры.

 С.Ю.

На здымку: Арт-цэнтр М.Шагала ў Віцебску.