Яшчэ ў снежні яго мяркуецца ўстанавіць на вуліцы М.Кацюбінскага каля Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне.
Аўтары праекта - беларускія скульптары Алег Варвашэня, Канстанцін Селіханаў, архітэктар Аляксандр Корбут.
Пакуль гэты нумар рыхтаваўся да друку, помнік быў ужо на шляху ва Украіну. Нагадаю, што Кіеў - не выпадковы горад для Караткевіча: тут ён жыў разам з маці летам 1944-га, тут з 1949 па 1954 гг. вучыўся ва ўніверсітэце імя Т.Р. Шаўчэнкі. Пасля ён два гады настаўнічаў у вёсцы Лесавічы, што на Кіеўшчыне. Такім чынам, імя нашага класіка, 80-годдзе якога мы нядаўна адзначалі ў краіне, шырока вядомае і на Украіне.
Увесь помнік, разам з плоскасцю развароту бронзавай "кнігі", - тры з паловай метры па вышыні (сама фігура - 2,3 м), і разлічаны на тое, што арганічна ўвойдзе ў моцнае эмацыянальнае рэчышча глядацкага ўспрыняцця з вуліцы.
Вось што кажуць аўтары: "Уладзімір Сямёнавіч не быў народным пісьменнікам па званні, але быў сапраўды народны па духу і пакліканні, а таксама па той папулярнасці, якую меў не толькі сярод беларусаў! Такім нам і хацелася яго паказаць: Рыцара свету, чараўніка слова і проста душэўнага і добрага чалавека. У гэтым была наша звышзадача..."
Б.К.
На здымках:
фігура пісьменніка ў двары Скульптурнага камбіната перад адпраўкай у Кіеў;
фрагмент кампазіцыі - з радкамі Караткевіча на беларускай і ўкраінскай мовах.
Фота Юрыя ІВАНОВА