Аднойчы ў... Музычным

№ 49 (969) 03.12.2010 - 10.12.2010 г

Монтэ-Крыста і Сонейка на адной сцэне

 Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр распачаў новы этап свайго развіцця. Перажыўшы ў першай палове 2010-га змену кіраўніцтва і /i/content/pi/cult/299/5052/13-1.jpgажыццявіўшы некалькі цікавых праектаў, з новага сезона тэатр літаральна "засыпае" журналістаў запрашэннямі чарговы раз напісаць пра Музычны.

 Дый падзеі ўсе - выключна творчыя! За тры месяцы - два абсалютна новыя спектаклі (такіх найменняў у рэпертуары нашага тэатра яшчэ не было: "Аднойчы ў Чыкага", "Аршын мал алан"), некалькі канцэртных прэм'ер (найперш - з запрошаным дырыжорам Аляксандрам Анісімавым), два кастынгі (на мюзікл "Блакітная камея" і оперу "Дон Жуан"), прыезды замежных гасцей.А над усім- планы блізкія і далёкія. Пра гэта і пайшла размова з дырэктарам тэатра, дэлегатам ІV Усебеларускага народнага сходу Аляксандрам ПЯТРОВІЧАМ, мастацкім кіраўніком тэатра Адамам МУРЗІЧАМ і галоўным балетмайстрам Уладзімірам ІВАНОВЫМ.

- Цяпер, на мой погляд, тэатр імкнецца ахапіць самыя розныя жанры і стылёвыя кірункі, намацаць усе магчымыя шляхі свайго далейшага развіцця. Мабыць, каб вызначыць надалей, якія з іх акажуцца найбольш перспектыўнымі ў творчым і фінансавым плане?

 Аляксандр Пятровіч: - Калі тэатр называецца "музычным" і носіць званне "акадэмічнага", ён павінен, пагадзіцеся, гэта апраўдваць. І цяперашнія рэпертуарныя пошукі накіраваны якраз на гэта. Думаю, пра нашы музычныя перспектывы лепей распавядзе мастацкі кіраўнік. Мне ж як дырэктару хацелася б засяродзіцца на матэрыяльна-тэхнічнай базе ўстановы.

- Але ж ваш будынак не такі ўжо стары - 1981 года, некаторы час таму быў зроблены рамонт...

Аляксандр Пятровіч: - Касметыч

нымі мерамі глабальных праблем не вырашыць. Неабходна тэрмінова замяняць сістэму пажаратушэння, старыя каналізацыйныя сеткі. Але гэта - толькі пачатак рэканструкцыі. Сёння, калі мы разгарнулі актыўны творчы рух, стала відавочна, што тэатру не хапае рэпетыцыйных памяшканняў, класаў для заняткаў... А таксама касцюмерных, склада для захоўвання дэкарацый. Таму трэба пачынаць праектаванне новага корпуса. Бо ўжо сёння ў тэатры ідзе праца адначасова над некалькімі творчымі праектамі.

- На прэс-канферэнцыях неаднойчы распавядалася пра "Блакітную камею", прэм'ера якой прызначана на 4-5 лютага. Сярод бліжэйшых сюрпрызаў - навагоднія гала-канцэрты з дырыжорам Андрэем Галанавым. 27 сакавіка, да Міжнароднага Дня тэатра, - прэм'ера "Сільвы" Імрэ Кальмана, над якой будуць працаваць рэжысёр Сусана Цырук і дырыжор Алег Лясун. На закрыццё гэтага сезона - ці адкрыццё наступнага, - наколькі мне вядома, плануецца даўно абяцаны балет "12 крэслаў" Генадзя Гладкова ў пастаноўцы Дзмітрыя Якубовіча. Пэўна, гэта - толькі частка таго, што рыхтуецца?

 

Адам Мурзіч: - Насамрэч, запланаванага куды больш. Ужо дакладна вызначана, што дзесьці праз год на нашай сцэне з'явіцца "Дон Жуан" Моцарта, прычым на мове арыгінала- па-італьянску, з рэжысёрам Мікалаем Пінігіным, дырыжорам Аляксандрам Анісімавым і некалькімі запрошанымі опернымі салістамі- найперш басамі, якіх у нас няма. Калі ж закранаць яшчэ больш далёкія перспектывы, дык скажу пра мюзікл "Вестсайдская гісторыя" Леанарда Бернстайна. Думаем і пра такія партытуры, як "Утаймаванне наравістай" Шабаліна, "Лекар мімаволі" Гуно, "Раба кахання" і "Злачынства і пакаранне" Эдуарда Арцем'ева, "Граф Монтэ-Крыста" Лег/i/content/pi/cult/299/5052/13-2.jpgрана. Ну, а сярод бліжэйшых прыемных сюрпрызаў - сімфанічны канцэрт з твораў Рахманінава і Дворжака з удзелам французскіх музыкантаў: дырыжора Рыгора Пенцелейчука і піяніста Дзмітрыя Найдзіча.

- Сімфанічных і камерных канцэртаў у афішы тэатра паболела настолькі, што ў хуткім часе ваша зала рызыкуе стаць дадатковай філарманічнай сцэнай...

Адам Мурзіч: - Ці ж гэта др

энна, што мы прапагандуем лепшае? Пастаянным зваротам да высокай класікі мы ўзнімаем, з аднаго боку, майстэрства сваіх артыстаў. З іншага - выхоўваем гледачоў: у наш тэатр цяпер прыходзяць, каб далучыцца да папулярнай класікі розных жанраў. Мы не "перахопліваем" філарманічную публіку, а ўзбагачаем сваю. Дый увогуле, канцэртамі зусім не злоўжываем. Бягучы рэпертуар складаецца паводле наступнай формулы: на кожны тыдзень павінна прыпадаць дзве класічныя аперэты або музычныя камедыі, два мюзіклы, адзін балет, адзін канцэрт і, па выхадных, дзіцячыя спектаклі.

- А што наконт балетаў? Як мне здаецца, нягледзячы на ўсе страты і ў артыстычным складзе, і ў рэпертуары, усё ж узяты цвёрды курс на аднаўленне моцнай балетнай трупы. Мінулы сезон завяршыўся новай рэдакцыяй вашага "Мефіста" на музыку Уладзіміра Кандрусевіча...

Уладзімір Іваноў: - У студзеньскай афішы - прэм'ера адноўленай "Кармэн-сюіты" Шчадрына з харэаграфіяй Альберта Алонса. Гэты спектакль калісьці ішоў у нашым тэатры паралельна з аднайменным балетам Вялікага ў пастаноўцы Валянціна Елізар'ева і карыстаўся не меншым поспехам. Мы яго аднавілі літаральна за два тыдні, пакуль ставіўся "Аршын мал алан", у якім балет не мае звыклай нагрузкі. Зразумела, узнікла пытанне, з чым аб'яднаць гэтую аднаактоўку. Вырашылі далучыць другі акт "Шчаўкунка" з харэаграфіяй Васіля Вайнонена: сюіту характарных танцаў і па-дэ-дэ.

- Такое "класічнае мінулае" ў балетнай трупы ўжо было, прычым са шматлікімі замежнымі гастролямі. Пры гэтым неаднойчы паўставала пытанне, ці не зрабіць на аснове Музычнага тэатра своеасаблівы Цэнтр сучаснай харэаграфіі...

Уладзімір Іваноў: - Хочацца аб

ыходзіцца сваімі сіламі, узгадаваць сваіх салістаў новага пакалення. Дый увогуле, нашай трупе патрэбна, у першую чаргу, класіка, каб артысты маглі расці, удасканальвацца. Ідэал - мець універсальных танцоўшчыкаў, якім падуладны любыя кірункі, уключаючы хіп-хоп і брэйк-данс.

- Яшчэ лепшы варыянт - мець два склады, кожны з якіх меў бы сваю спецыялізацыю...

 Аляксандр Пятровіч: - Такія прапановы ўжо луналі ў кулуарах тэатра, але цяперашнім штатным раскладам такая "раскоша" не прадугледжана. З запрошанымі на тую ж "Блакітную камею" заключаны дамовы, бо танцоўшчыкаў нам папраўдзе не стае.

- Класіка і пошук адметнасці праз свае нацыянальныя творы - формула, па сутнасці, універсальная, вечная. У вашых канцэртных праграмах беларуская музыка гучыць. А са спектакляў- толькі згаданы балет "Мефіста" і мюзікл "Шклянка вады" Уладзіміра Кандрусевіча.

Адам Мурзіч: - Гэты кампа

/i/content/pi/cult/299/5052/13-3.jpg

зітар абяцаў літаральна да новага года завяршыць свой новы мюзікл - "Соня, Сонейка, Соф'я..." пра часы Вялікага Княства Літоўскага, легендарнага Ягайлу і ягоную маладую жонку. Ужо вызначана, што рэжысёрам выступіць Настасся Грыненка. Увогуле, на маім стале пабывала шмат беларускіх клавіраў і партытур - прыглядаемся, прыкідваем магчымыя варыянты. Пакуль магу канстатаваць, што галоўным недахопам амаль усіх беларускіх музычна-сцэнічных твораў застаецца лібрэта. Што ж да класікі, дык цэнтральнае месца ў рэпертуары па праве павінны займаць венскія і новавенскія аперэты, а таксама камічныя оперы. У апошнія гады тэатр крыху "зайграўся" на мюзіклах, часам не лепшага гатунку. Пастаянныя мікрафонныя спевы прывялі да таго, што аперэтачныя партыі даводзілася ледзь не вучыць наноў, бо некаторыя салісты з імі папросту не спраўляліся. Мы зрабілі працоўныя відэазапісы рэпертуарных спектакляў, спакойна, аргументавана прааналізавалі кожны з іх. Штосьці ўвогуле знялі з рэпертуару, над астатнім распачалася дэталёвая праца: і ў класе, і непасрэдна з рэжысёрамі і дырыжорамі. Стымулам для вакалістаў стала і запрашэнне на нашу сцэну оперных зорак: адразу ўзнікаюць і новыя крытэрыі, і здаровая канкурэнцыя, якая яшчэ ніком

у не перашкаджала.

Фота Юрыя ІВАНОВА

 Р.S. Акурат учора ў тэатры адбылося прадстаўленне трупе новага галоўнага рэжысёра. На гэтую пасаду запрошана Сусанна Цырук- колішняя выпускніца Рэспубліканскага каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, якая вучылася рэжысуры ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі. На яе творчым рахунку- безліч пастановак на лепшых сцэнах свету, шэраг беларускіх спектакляў розных гадоў, прэм'ера мюзікла Аляксандра Дамарацкага паводле аповесці Дж.Б. Прыстлі "31 чэрвеня" ў Новасібірску...

 

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"