Трэнд ад IFCM

№ 49 (969) 03.12.2010 - 10.12.2010 г

Вы размаўляеце на суахілі?

Пераможцамі ХХІІІ Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску сталі танцоры з Кітая. Харэаграфічная мініяцюра харэографа Ліу Лі Дзяржаўнага ансамбля танца Кітайскай народна-вызваленчай арміі "Асэнсаванне" скарыла журы яснай формай і глы/i/content/pi/cult/299/5047/9-2.jpgбінным сэнсам. Усходні светапогляд, перададзены праз мову класічнага і сучаснага танца, яшчэ раз падкрэсліў актуальны трэнд сучаснай харэаграфіі: сучасны танец не мае стылёвых абмежаванняў - ёсць толькі межы аўтарскага мыслення.

 Хто ў лідарах?

 У прызёрах форуму - японскі калектыў "Jazz Dance Studio PAL" (Другая прэмія ў намінацыі "Аднаактовы балет"), эстонка Кулі Росна з вядомага "Fine Fave Dance Theatre" (Першая прэмія ў намінацыі "Аднаактовы балет") і- беларусы. Вядомыя лідары айчыннай сучаснай харэаграфіі Тэатр танца "Karakuli" з Мінска (Другая прэмія ў намінацыі "Харэаграфічная мініяцюра") і Тэатр сучаснай харэаграфіі "D.O.Z.SK.I" (Першая прэмія ў аднайменнай намінацыі) засведчылі: у нас з неардынарнасцю мыслення і густам усё ў парадку. Больш за тое: Дзмітрый Залескі, кіраўнік і харэограф тых самых "D.O.Z.SK.I", быў прызнаны на фестывалі лепшым харэографам, атрымаўшы прэстыжную спецыяльную прэмію імя Яўгена Панфілава. "Спадзяюся, што гэты калектыў атрымае статус дзяржаўнага", - сказаў са сцэны Цэнтра культуры "Віцебск" член журы Раду Паклітару, уручаючы ўзнагароду Дзмітрыю.

Зрэшты, "D.O.Z.SK.I", відавочна, і не ўпершыню, былі прызнаны лідарамі беларускай сучаснай харэаграфічнай сцэны, і таму пытанне аб іх статусе неаднаразова ўзнімалася на сцэне і па-за сцэнай віцебскага форуму.

Пералік пераможцаў не будзе поўным і без імя Кацярыны Квіткоўскай, студэнткі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Сваёй незабыўнай пластыкай яна не пакінула абыякавымі членаў журы і была адзначана спецыяльнай прэміяй "За выключнае майстэрства".

Што да выканальніцкага ўзроўню цэлага калектыву, тут спецыяльную прэмію "За высокі прафесіяналізм" атрымаў эстонскі "Fine Fave Dance Theatre" на чале з харэографам Цінай Олеск.

Пераможцы, як вядома, вызначаюць трэнды ў тым або іншым накірунку. І, згодна з пазіцыямі, прапанаванымі віцебскім IFMC, моду ў сучаснай харэаграфіі сёння дыктуюць калектывы і выканаўцы, якія, з аднаго боку, валодаюць целам, але з іншага - трымаюць пад кантролем і свой розум, дакладна ўсведамляючы тое, што яны хочуць данесці да публікі.

Што ж такое харэаграфія?

26 творчых калектываў прымалі ўдзел у форуме і, нягледзячы на прызнанне лепшымі толькі некалькіх, здолелі расказаць нямала ўласна пра сучасную харэаграфію ў Беларусі і іншых краінах. Сучасны танец - што гэта? Спроба выявіць сябе? Імкненне да фізічнай дасканаласці? Пошук? Размова са светам? З самім сабой? Варыянтаў - мноства, але, на жаль, шэраг канкурсантаў IFMC, не ўсведамляючы той колькасці магчымасцей, што дае сучасная харэаграфія, выбіраў зведаныя напрамкі як у спосабах самай ра/i/content/pi/cult/299/5047/9-1.jpgзмовы з гледачом, так і ў тым, што ж распавесці сучасніку. Каханне, пачуцці і яшчэ раз пачуцці дамінавалі ў танцавальных "выказваннях" канкурсантаў, саступаючы месца роздумам на абстрактныя тэмы, спакусу паразважаць на якія, натуральна, трымае ў сабе рух. Актуаліі жыцця сённяшняга, тым больш - сацыяльныя праблемы, не ўваходзілі ў поле ўвагі артыстаў. Выключэнні былі, але яны яшчэ больш выразна падкрэслівалі агульную тэндэнцыю дамінавання "абстрактнага" танца.

Невыпадкова экспрэсіўн

ыя, творчыя работы выклікалі ўсплёск увагі публікі. "У сваёй рабоце я скрыжоўваю два погляды на мастацкі вобраз, - распавядае пра сваю харэаграфічную мініяцюру "Нічога агульнага" - адзін з яскравых нумароў конкурснай праграмы - Дзмітрый Залескі. У народзе работа займела назву "Гусакі", бо "фішкай" мініяцюры з'яўляецца своеасаблівая харэаграфія танцораў, якая ў сярэдзіне нумара атрымлівае "разгадку" пад час уключэння вядомай песенкі "Жили у бабуси...".

Гледачы ўспрынялі гэтае выступленне "на ўра", вітаючы адмысловую жартаўлівасць нумара, між тым як аб'ектам увагі, згодна з задумай харэографа, пад час выканання мініяцюры з'яўляецца менавіта сам глядач. "Наш глядач любіць, каб усё было зразумела, - тлумачыць Дзмітрый, - і я прапаную яму пабыць у двух станах: калі трэба падумаць і пафантазіраваць, і- калі ўсё якраз-такі зразумела: вось - песня, а вось- гусакі".

Цікава, што асаблі васць успрыняцця сучаснай харэаграфіі айчынным гледачом спрацавала не толькі ў дачыненні да нумара "D.O.Z.SK.I". У першую чаргу публіка чакала ад сучаснага танца відовішчнасці, а не канцэптуальнасці, якую, у прыватнасці, прапаноўв

алі тэатры заходніх краін-суседак. Аднаактовы балет "Па коле" той жа эстонкі Кулі Росна быў успрыняты даволі стрымана. А танцоўшчыца прапанавала свой асабісты роздум на тэму развіцця жыцця, прагрэсу, цывілізацый па спіралі, па коле, увасоблены ў пераўтвараючы прастору танец. У дачыненні да кітайскага і японскага балета, вырашальным для гледача сталася як асабістае выказванне танцораў, якія прадстаўляюць сваю нацыянальную культуру, абапіраюцца на яе, так і безумоўная відовішчнасць, школа і, разам з тым, - адкрытасць да новых накірункаў танца.

Але вернемся зноў да рэалій сучаснай харэаграфіі ў Беларусі. Перачытваючы вышэйнапісанае, аўтар злавіў сябе на ўжыванні ў дачыненні да харэаграфічных выступленняў слова "нумар". Гэтая выпадковая "агаворка" сталася своеасаблівым ключом да разумення сітуацыі вакол сучаснага танца на прострах СНД, і асабліва - у Беларусі. І малая колькасць аднаактовых балетаў, якую заўважылі і эксперты, і госці фестывалю, і відавочна прыкладны характар большасці выступленняў беларускіх ды славянскіх танцораў увогуле выяўляюць даволі хісткія пазіцыі сучаснай харэаграфіі сярод іншых мастацтваў. Яна сёння ўспрымаецца як аздабленне, жарт, незразумелая "цягамоціна", а не як самадастатковае мастацтва, вартае пільнай увагі і паважлівага стаўлення. І менавіта адгэтуль "растуць ногі" "абстракнага" харэаграфічнага "выказвання", якое можна "ўставіць" як у навагодні ранішнік, так і ў паўзу паміж канцэртнымі нумарамі пэўных зорак.

Але ці пагаджаюцца з гэтым сённяшнія паспяховыя прадстаўнік

/i/content/pi/cult/299/5047/9-3.jpg

і, у прыватнасці, беларускай сучаснай харэаграфіі?

- Так, безумоўна, наш калектыў значна палепшыў свае пазіцыі пасля перамогі летась на віцебскім форуме сучаснай харэаграфіі, - кажа той жа Дзмітрый Залескі, - "D.O.Z.SK.I" пабывалі за гэты год на шматлікіх еўрапейскіх і расійскіх фестывалях, як, ведаю, і калектыў мінскага тэатра "Karakuli". Але ў дачыненні да агульных пазіцый сучаснай харэаграфіі магу сказаць прыкладна так: калі тры чалавекі ведаюць мову суахілі, ці значыць гэта, што на ёй размаўляе ўся краіна? Вядома, не.

ым не менш, Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску робіць усё магчымае і немагч ы м а е , з б і р а ючы на сваёй сцэне тых знаўцаў і пачаткоўцаў у вывучэнні гэткай рэдкай мовы, якія ёсць у Беларусі, прадастаўляючы ім магчымасць бачыць і размаўляць у прамым і пераносным сэнсе адно з адным.

- Калі б мне пятнаццаць гадоў таму сказалі, што дзякуючы віцебскаму фэсту з'явяцца такія калектывы, як "D.O.Z.SK.I", "Karakuli" і "ТАД", я была б вельмі моцна ўражана, - кажа балетны крытык, музыказнаўца, крытык і даследчык музычнага тэатра, член экспертных саветаў і журы нацыянальнай тэатральнай прэміі "Залатая маска", старшыня Экспертнага савета IFMC Ларыса Барыкіна, - Але сёння беларускі танец выйшаў на гэтым конкурсе на вядучыя пазіцыі. Таму, безумоўна, віцебскі фестываль- гэта ўнікальная з'ява.

Фота Сяргея СЕРАБРО

У час форуму наш карэспандэнт сустрэўся з выхаванцам беларускай харэаграфічнай школы Раду Паклітару. Інтэрв'ю з ім чытайце ў бліжэйшых нумарах "К".

 

Аўтар: Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"