Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў І Міжнароднага фестывалю “Уладзімір Співакоў запрашае” з яго адкрыццём.

№ 49 (969) 03.12.2010 - 10.12.2010 г

Пра гэта паведамляе Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы.

"Гэтае цудоўнае свята мастацтва сабрала на беларускай зямлі цэлае сузор'е выдатных майстроў, аб'яднаных імем праслаўленага музыканта сучаснасці Уладзіміра Співакова", - гаворыцца, у прыватнасці, у прывітанні.
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што важнае прызначэнне фестывалю - папулярызацыя лепшых дасягненняў сусветнага і нацыянальнага выканальніцкага майстэрства, падтрымка маладых талентаў, станаўленне і павышэнне іх прафесіяналізму. Аляксандр Лукашэнка перакананы, што такая творчая акцыя будзе незабыўным падарункам для знаўцаў класічнай музыкі.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў удзельнікам фестывалю натхнення, яркіх уражанняў, поспехаў у высакародных пачынаннях, шчасця і дабра.